Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто мае найбольш золата?


Паводле справаздачы Сусьветнага залатога савету, Эстоніі няма ў сьпісе краінаў, якія маюць самыя вялікія запасы золата.

Запасы золата Эстоніі складаюць усяго 200 кг, раней гэта азначала, што Эстонія займае апошняе, 100-е, месца ў ліку найбуйнейшых уладальнікаў золата, Эстонія падзяляла гэтую пазыцыю з Чылі. У чэрвені 2012 года 100-ю пазыцыю заняла Малаві, залатыя запасы якой складаюць 400 кг.

Самыя вялікія запасы золата ў ЗША — 8133,5 тон.
На другім месцы — Нямеччына (3 396,3).

Запасы Беларусі складаюць 45,9 тон (46 месца). Запасы золата ў Латвіі складаюць 7,7 тон (68-е месца), а Літвы — 5,8 тон (76 месца).

Што да іншых суседзяў Беларусі, то Расея знаходзіцца на 9 месцы ў сьвеце па запасах золата (883,3 тоны), Украіна — на 54-м (28 тон), і Польшча — на 35-м. (102,9 тоны).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG