Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: судзяць зьбітую міліцыянтамі сяброўку БХД


Паседжаньне па справе Вольгі Панасевіч заплянаванае на 12 чэрвеня. Актывістку БХД абвінавачваюць у нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.

Панасевіч затрымалі 21 красавіка ў Слоніме. Да яе падышлі супрацоўнікі патрульна-паставой службы і прапанавалі паехаць зь імі ў аддзел, перадае праваабарончы цэнтар «Вясна». Жанчына адмовілася. Тады яны сілай яе скруцілі і запхнулі ў машыну, пры гэтым наносілі ўдары рукамі і нагамі, надзелі кайданкі і завезьлі ў аддзел. Там пасадзілі ў камэру, дзе пратрымалі трое сутак, зьбівалі, ставілі ў позу «ластаўкі».

Выйшаўшы з ізалятара, Вольга Панасевіч зьняла пабоі і напісала скаргу ў пракуратуру. Пракурор перанакіраваў заяву ў мясцовы аддзел Сьледчага камітэту. Там складу злачынства ў дзеяньнях міліцыі не знайшлі.

30 траўня да актывісткі прыехалі супрацоўнікі міліцыі, завезьлі ў аддзел і паказалі два пратаколы: за непадпарадкаваньне міліцыі і за нецэнзурную лаянку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG