Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У першым туры парлямэнцкіх выбараў у Францыі перамогу атрымалі сацыялісты — партыя новаабранага прэзыдэнта краіны Франсуа Алянда.

Паводле афіцыйных дадзеных, апублікаваных францускім міністэрствам унутраных справаў, сацыялісты і іх саюзьнікі — «зялёныя» набралі разам амаль 46 адсоткаў, а правацэнтрысцкі «Зьвяз за народны рух», да якога належыць былы прэзыдэнт Нікаля Сарказі, — 34 адсоткі галасоў.

Калі гэтыя вынікі пацьвердзяцца ў другім туры, прызначаным на 17 чэрвеня, Алянд атрымае парлямэнцкую большасьць, неабходную для правядзеньня абяцаных ім рэформаў, у тым ліку падвышэньня падаткаў для багатых. У парлямэнт трапяць таксама праварадыкальны Нацыянальны фронт на чале з Марын Лё Пен і камуністычны Левы фронт Жан-Люка Мэляншона.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG