Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскім журналістам пакажуць пляцоўку АЭС у Астраўцы


Прэс-тур для літоўскіх журналістаў пройдзе ў Беларусі 11–13 чэрвеня.

Пра гэта БЕЛТА паведаміў намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Ўладзімір Матусевіч.

Літоўскія журналісты, сярод якіх супрацоўнікі Першага балтыйскага канала, штотыднёвіка «Литовский курьер», Baltijos TV, інфармацыйных агенцтваў BNS і ELTA, сёньня прыбываюць у Беларусь.

Ім пакажуць прамысловыя прадпрыемствы і аграсядзібы, Літоўскі цэнтар адукацыі, культуры і інфармацыі.

12 чэрвеня яны возьмуць удзел у круглым стале «Беларусь і Літва: сучасны стан і пэрспэктывы супрацоўніцтва».

На 12–13 чэрвеня заплянаваная экскурсія ў Астравец, на пляцоўку будаўніцтва АЭС. Як адзначыў Уладзімір Матусевіч, работнікі сродкаў масавай інфармацыі Літвы змогуць атрымаць адказы на ўсе пытаньні пра будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі ад суразмоўцаў зь Міністэрства энэргетыкі, дырэкцыі па будаўніцтве АЭС, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG