Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аргкамітэт Рады нацыянальнага адраджэньня Беларусі распаўсюдзіў зварот з заклікам байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія маюць прайсьці гэтай восеньню.

У дакумэнце, падпісаным Уладзімерам Барадачом, агучваюцца 12 аргумэнтаў за байкот будучых выбараў, якія называюцца «спэктаклем» і «нелегітымным запаўненьнем стаўленікамі кіроўнага рэжыму «койка-месцаў у Палаце № 6».

«Мы стаім перад лёсавызначальным выбарам: удзельнічаць у чарговым фарсе рэжыму ці супрацьстаяць беззаконьню. Мы заклікаем грамадзян Беларусі аб’яднацца паміж сабой з дапамогай байкоту псэўдавыбараў. Мы заклікаем грамадзян да такога аб’яднаньня, каб у будучыні атрымаць перамогу над дыктатурай... Не дапамагайце рэжыму і яго слугам ствараць бачнасьць законных парлямэнцкіх выбараў у нашай краіне!

Без зьмены выбарчага заканадаўства, без празрыстых, роўных, сумленных выбараў з празрыстым кантролем за падлікам галасоў гэта абсалютна немагчыма. А на апошняе рэжым не пойдзе ніколі, таму што гэта будзе азначаць яго палітычную сьмерць», — сярод іншага гаворыцца ў звароце, падпісаным Уладзімерам Барадачом.

Пасяджэньні аргкамітэту Рады нацыянальнага адраджэньня Беларусі прайшлі ў красавіку-траўні ў Расеі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх бралі ўдзел 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазыцыі, якія пражываюць у Беларусі. Аргкамітэт ачольвае былы камандзір 5-й асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня палкоўнік Уладзімір Барадач.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG