Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Год таму ня стала Віталя Сіліцкага


11 чэрвеня ў менскай галерэі «У нескладовае» заплянаваны вечар памяці першага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталя Сіліцкага. Пачатак а 18-й гадзіне.

Віталь Сіліцкі пайшоў з жыцьця 11 чэрвеня 2011 году ў Менску ад цяжкай хваробы. Яму было 38 гадоў.

Сябры і калегі Віталя ўтварылі камтэт у гонар ягонай памяці. У камітэт ўвайшлі каля трыццаці вядомых беларускіх і замежных грамадзкіх і навуковых дзеячоў.


Віталь Сіліцкі — палітоляг, першы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), доктар паліталёгіі Ратгэрскага ўнівэрсытэту (ЗША). Аўтар шматлікіх артыкулаў у беларускай і замежнай прэсе.

Віталь лічыў патрэбным прысутнічаць на ўсіх важных падзеях — апошні раз ён ужо вельмі хворым прыйшоў на плошчу 19 сьнежня 2010 году.
XS
SM
MD
LG