Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя выбрала адзінага лідэра


Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад прамаўляе 03 чэрвеня 2012
Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад прамаўляе 03 чэрвеня 2012

Рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада знаходзіцца «на апошнім дыханьні» і ўжо страціў кантроль над шэрагам гарадоў краіны. Пра гэта заявіў сёньня новаабраны лідэр найбуйнейшага аб’яднаньня сырыйскіх апазыцыянэраў, Сырыйскай нацыянальнай рады, Абдэльбасэт Сіда.

Паводле Сіда, пра тое, што ўрад Асада знаходзіцца, як ён выказаўся, «у бядотным становішчы», сьведчаць усё больш частыя абстрэлы і расправы над жыхарамі сырыйскіх гарадоў.

Абдэльбасэт Сіда — 56-гадовы курдзкі актывіст, які жыве ў выгнаньні ў Швецыі — ачоліў апазыцыйную групу па выніках суботняга галасаваньня ў Стамбуле. Менавіта ў Турэччыне цяпер базуецца Сырыйская нацыянальная рада, якая аб’ядноўвае 7 апазыцыйных рухаў, што дамагаюцца адстаўкі Асада законным шляхам.

Тым часам праваабаронцы паведамілі аб новых абстрэлах урадавымі сіламі сырыйскіх населеных пунктаў у правінцыі Хомс. Паводле мясцовых актывістаў, у суботу ўрадавыя вайскоўцы забілі восемдзесят трох цывільных грамадзянаў. Сёньня ахвярамі гвалту сталі, прынамсі, двое мірных жыхароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG