Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Левыя супраць нацыяналістаў на парлямэнцкіх выбарах у Францыі


Парыж, Эйфелева вежа.
Парыж, Эйфелева вежа.

На месцы ў ніжняй палаце парлямэнту прэтэндуюць больш за шэсьць з паловай тысячаў кандыдатаў.

Паводле перадвыбарных апытаньняў, сацыялісты на чале з новаабраным прэзыдэнтам Франсуа Аляндам могуць разьлічваць на бальшыню мандатаў — у альянсе зь іншымі левымі партыямі. Зьвяртаючыся да грамадзянаў перад выбарамі, Алянд заклікаў іх прыйсьці на ўчасткі, адзначыўшы, што толькі моцныя пазыцыі ў парлямэнце дапамогуць яму рэалізаваць свае абяцаньні, зьвязаныя, перадусім, з спробамі стабілізаваць эканоміку.

Увага экспэртаў прыкаваная таксама да выніку, які могуць атрымаць кандыдаты ад ультраправага Нацыянальнага фронту — пасьля рэкорднага посьпеху яго лідэра, Марын Ле Пэн, на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах.

Тады, у першым туры, яе падтрымалі 18 адсоткаў выбарнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG