Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максім Мірны і Дэніэл Нестар ў другі раз запар перамаглі ў адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе «Ралян Гарос» у парным разрадзе.

У фінале першыя ракеткі сьвету Мірны і Нестар перамаглі амэрыканскіх братоў-блізьнятаў Боба і Майка Браянаў. Такім чынам, Максім Мірны захаваў за сабой тытул «першай ракеткі сьвету».


Для Максіма Мірнага гэта чацьвертая перамога ў гэтым чэмпіянаце.

3 чэрвеня беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка у тэнісным турніры у прайграла славачцы Дамініцы Цыбулковай. А ўчора ў фінале гэтага турніру перамагла расейка зь беларускімі каранямі Марыя Шарапава.

Такім чынам, Вікторыя Азаранка саступіла тытул «першай ракеткі сьвету» Марыі Шарапавай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG