Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

УЕФА абвінавачвае расейскіх фанатаў у расізьме


Расейская нацыянальная зборная сьвяткуе перамогу ў матчы з Чэхіяй на Эўра 2012

Расейская нацыянальная зборная сьвяткуе перамогу ў матчы з Чэхіяй на Эўра 2012

Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) пачаў дысцыплінарную справу супраць Расейскага футбольнага зьвязу ў сувязі з паводзінамі расейскіх заўзятараў на матчы Расея-Чэхія ў пятніцу.

Паводле УЕФА, расейцы кідалі на поле фэерверкі і дэманстравалі банэры зь недазволеным зьместам.

Акрамя таго, УЕФА сумесна з арганізацыяй "Футбол супраць расізму ў Эўропе" будзе расьследаваць паведамленьне, што з боку расейскіх заўзятараў гучалі расісцкія абразы ў дачыненьні да абаронцы чэскай зборнай Тэадора Гебрэсэлассіе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG