Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ гатовы выдзеліць Гішпаніі 100 мільярдаў эўра дапамогі


Прэзыдэнт Эўрагрупы Жан-Клод Юнкер і дырэктар-распарадчык МВФ Крысьцін Лягард. Брусэль, 21 лютага 2012.

Прэзыдэнт Эўрагрупы Жан-Клод Юнкер і дырэктар-распарадчык МВФ Крысьцін Лягард. Брусэль, 21 лютага 2012.

Міністры фінансаў эўразоны завяршылі тэлефонную канфэрэнцыю ў пытаньні аб выдзяленьні фінансавай дапамогі банкаўскай сыстэме Гішпаніі.

Паводле крыніц у кіраўніцтве ЭЗ, міністры фінансаў краін эўразоны гатовыя прапанаваць Мадрыду да 100 мільярдаў эўра. Дэталі абмеркаваньня, як чакаецца, у бліжэйшы час выкладзе на прэсавай канфэрэнцыі міністар фінансаў Гішпаніі Луіс дэ Гіндас.

Раней Міжнародны валютны фонд абвясьціў, што для падтрымкі банкаўскага сэктару краіны – пасьля зьніжэньня рэйтынгу найбуйнейшых банкаў – спатрэбіцца каля 40 мільярдаў эўра. Міністар прамысловасьці, турызму і гандлю Гішпаніі Хасэ Мануэль Сорыя заяўляў раней, што яго краіна не прыме дапамогі эўразоны, пакуль не будзе зроблены зьнешні аўдыт, які павінен выявіць сапраўдныя прычыны праблем банкаў.

Дэ Гіндас удакладніў, што эўрапейская дапамога не зьяўляецца фармальным выратавальным пакетам. Экспэрты камэнтуюць, што адсутнасьць такой фармулёўкі азначае, што Мадрыду не былі выстаўленыя такія жорсткія ўмовы ў справе бюджэтнай эканоміі, якімі абумоўлена дапамога ЭЗ Грэцыі.
XS
SM
MD
LG