Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускую паэзію трэба шукаць сярод латкоў з садавіной і мангалаў з шашлыкамі


Паэтычныя чытаньні ля помніка Янку Купалу ў Вязынцы
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:05 0:00
Наўпроставы лінк

Паэтычныя чытаньні ля помніка Янку Купалу ў Вязынцы

9 траўня ў Маладэчне пачаўся 12-ы нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, прысьвечаны 130-годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Песьні зорак малых і вялікіх эстрад гучаць ажно зь некалькіх пляцовак. Але, каб паслухаць паэзію, аматарам літаратуры трэба яе адшукаць сярод мангалаў з шашлыкамі і намётаў з кітайскімі цацкамі.

Пагодны дзень — субота, 9 чэрвеня. Цэнтар Маладэчна. Калі трапіць сюды выпадкова, то не адразу зразумееш, што ў горадзе адбываецца сьвята песьні і паэзіі. Цэнтральная плошча застаўленая намётамі з харчамі і садавіной. Побач смажаць шашлыкі.

Па суседняй вуліцы Прытыцкага расьцягнулася выстава-продаж народных майстроў, сярод якіх чамусьці часта сустракаюцца сталы з плястыкавымі цацкамі і нават зь імпартнай касмэтыкай.

Паміж прылаўкаў «Гораду майстроў» паволі гуляюць маладыя парачкі, мамы зь дзецьмі і людзі больш сталага веку.

Карэспандэнт: Чым вас зацікавіла сьвята паэзіі?

Спадарыня: Сьвята ёсьць сьвята: гандаль, зь дзецьмі прайсьціся.

Карэспандэнт: І вершы любіце?

Спадарыня: Вершы... Чытала калісьці ў школе...

Карэспандэнт: На сустрэчу з паэтамі пойдзеце?

Спадарыня: Напэўна, не. Мы больш выставы, розныя вырабы любім.

Сёлета фэстываль песьні і паэзіі ў Маладэчне прымеркавалі да 130-га юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў мясцовым краязнаўчым музэі адкрылі кніжна-графічную выставу «Вобразы мілыя роднага краю...». У экспазыцыі — арыгіналы кніг, вядомыя ілюстрацыі да твораў клясыкаў аўтарства Арлена Кашкурэвіча і Васіля Шаранговіча. Уваход — бясплатны.

У сярэдзіне дня ў суботу ў залі нас сустрэлі толькі дзьве дазорцы. У адсутнасьць наведнікаў кабеты мірна гаманілі ды елі марозіва.

Такая карціна магла б быць у Горадні на Фэстывалі нацыянальных культур. Альбо ў тым жа Маладэчне год таму на «Дажынках». Альбо ў якім хаця іншым беларускім горадзе ці мястэчку падчас чарговага гарадзкога сьвята.

«Памiж Польшчай i Расеяй — полька беларуская»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:02 0:00
Наўпроставы лінк

Адзінай часткай сёньняшняй фэстывальнай праграмы, якая падкрэсьліла літаратурную тэму, былі паэтычныя чытаньні ў Вязынцы. Свой верш-прысьвячэньне Купалу прачытаў паэт Міхась Башлакоў:

...Ах, Іван Дамінікавіч, сэрца зьнямогла ад болю,
Мова народу вялікага птушкаю рвецца на волю,
Што нам пакінулі? Піць? Лаяцца ўволю?
Вось і п’ём, прапіваем апошняе слова,
Ах, Іван Дамінікавіч, усё паўтараецца...


«Мы ўвесь час нейкія зашораныя, ці што... Чаму мы ня можам даць даніну нашаму Івану Дамінікавічу па-сапраўднаму? — звярнуўся Міхась Башлакоў да прысутных.

У інтэрвію «Свабодзе» ён дадаў:

«Гэта зьдзек з Купалы. Гэта фэстываль Фінберга. Пры чым тут паэзія? Паэзія будзе на задворках. Хай у добрым дворыку, але на задворках сьвята. Пяюхі ўсе гэтыя безгалосыя будуць на сцэне. То які ж гэта фэстываль паэзіі і песьні? Пакажыце мне сьвята паэзіі Янкі Купалы! У нас многа добрых паэтаў. У нас два саюзы! Няма чаго падзяляць літаратуру на нашых і вашых. Літаратура, паэзія належыць народу Беларусі!»


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG