Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія заўзятары пройдуць па Варшаве маршам


Польскія заўзятары

Польскія заўзятары

Гульнёй у Варшаве паміж зборнымі Польшчы і Грэцыі пачаўся сёньня чэмпіянат Эўропы па футболе.

Матч, у якім у абедзьвюх камандах выдалілі па гульцу, а зборная Грэцыі не забіла пэнальці, скончыўся ўнічыю 1–1. Але для Польшчы, як і для Украіны – іншага гаспадара сёлетняга чэмпіянату – гэта ня толькі спартовая падзея. З Варшавы распавёў журналіст Аляксей Дзікавіцкі:

Для Польшчы значэньне чэмпіянату можна падзяліць на дзьве часткі: гаспадарча-цывілізацыйную і спартовую. Цягам гэтых гадоў падрыхтоўкі да Эўра-2012 вельмі шмат зьмянілася ў Польшчы. Пабудавалі новыя сучасныя стадыёны, перабудаваныя лётнішчы, вакзалы, аўтастрады. На жаль, не пасьпелі ўсяго пабудаваць. Але так і ці інакш Польшча зьмянілася.

Што да спартовай часткі, дык Польшча ніколі раней не была гаспадаром такога важнага і вялікага спартовага мерапрыемства. І да гэтага таксама моцна рыхтаваліся. Усе вельмі спадзяюцца, што польская каманда, якая амаль чатыры дзесяцігодзьдзі ня мела значных дасягненьняў, гэтым разам у родных сьценах іх даможацца.

Наплыў заўзятараў вялікі, але інцыдэнтаў, апроч бойкі гасьцей з Расеі, пакуль не было. Што тычыцца расейскіх заўзятараў, дык сапраўды гэта адна з галоўных тэмаў тут, якая абмяркоўваецца.

Расейскія заўзятары сёньня раніцай падалі заяўку на правядзеньне маршу ад цэнтру польскай сталіцы да нацыянальнага стадыёну. Гэты марш яны хочуць арганізаваць 12 чэрвеня ў Дзень Расеі. І натуральна, частка палякаў з насьцярогай на гэта глядзяць. Тым больш, што была інфармацыя, што расейскія заўзятары зьбіраюцца апрануць кашулькі, абразьлівыя для палякаў, або з савецкай сымболікай, што ня вельмі вітаецца ў Польшчы. Аднак варшаўскія ўлады кажуць, што ня маюць падставаў і ня хочуць забараняць гэты марш, а дапамогуць у яго арганізацыі.

Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск лічыць, што гэта правільна, таму што па-першае трэба, каб палякі зразумелі, якое сьвята адзначаюць расейцы. Больш за тое, ён запрасіў польскіх заўзятараў і ўвогуле палякаў масава далучыцца да гэтага маршу. Невядома, што з гэтага будзе. Дастаткова будзе аднаго неабдуманага крыку ці правакацыі, і гэты марш можа мець сур'ёзныя наступствы.

Цалкам расповед можна слухаць тут:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG