Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гарадзенскага сьвятара судзяць за адмову ад дактыляскапіі


Сьвятару прыхода храма Адсячэньня Галавы Іаана Хрысьціцеля Мікалаю Гайдуку закідаюць ўхіленьне ад абавязковай дактыляскапіі.

На іерэя Мікалая Гайдука ўзбуджана адміністрацыйная справа па артыкуле «Непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ёй службовых абавязкаў».

Судовае паседжаньне прызначана на 12 чэрвеня у Ленінскім судзе Горадні.
Абвінавачваньне высунутае па «завочным» пратаколе ўчастковага інспектара міліцыі, адзначае s13.ru. Участковы ня змог асабіста сустрэцца з айцом Мікалаем і скласьці пратакол у прысутнасьці сьведак. Ён напісаў пратакол без фігуранта справы, а сьведкам напісаў сябе і яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі.
XS
SM
MD
LG