Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 чэрвеня: гадавіна сьмерці Віталя Сіліцкага, інаўгурацыя прэзыдэнта Сэрбіі, матч Францыя — Англія


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Надвор’е


Днём тэмпэратура +22 +24. Пераменная воблачнасьць, моцны дождж.


У гэты дзень у сьвеце і ў Беларусі:

У менскай галерэі "У нескладовае" вечар памяці першага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталя Сіліцкага. Пачатак а 18-й гадзіне.


Францыя згуляе з Англіяй, а Ўкраіна — са Швэцыяй на Чэмпіянаце Эўропы па футболе ў Польшчы і Ўкраіне.

Пачынаецца сэсія Эўрапейскага Парлямэнту.

Інаўгурацыя новаабранага прэзыдэнта Сэрбіі Таміслава Нікаліча.

Гэты дзень у гісторыі:

1993 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Азэрбайджанам ды Армэніяй.

У гэты дзень нарадзіліся:

1864 — Рыхард Штраўс, нямецкі кампазытар і дырыгент.

1910 — Жак Іў Кусто, францускі акіянограф, вынаходнік аквалянга.


У гэты дзень памерлі:

2011 — Віталь Сіліцкі, беларускі палітоляг, дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных даследаваньняў (BISS).


Цытата на памяць:

Думаю, казаць можна пра пэрспэктывы дэмакратычнага руху ў Беларусі. Калі мы яго разьбіваем на складнікі, пэрспэктыва зьнікае па азначэньню. Калісьці Бэн Франклін сказаў трапна – ці трымаемся разам, ці вісім паасобку.
Віталь Сіліцкі

Год таму на сайце Свабоды

Вянок памяці: Віталь Сіліцкі
Лібія: войскі Кадафі атачылі Зьлітан
Рым: статысячны гей-парад
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG