Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 9-10 чэрвеня: ГАЛЯНДЦЫ Ў ХАРКАВЕ, КАМОЦКІ Ў ЗОЛКУ, ПАРФЯНКОЎ НА СВАБОДЗЕ


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

На выходных удзень пройдуць дажджы, але будзе цёпла: +21–23.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Радыё Свабода ў суботу онлайн-канфэрэнцыя з былым палітвязьнем Васілём Парфянковым і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» – эсэ пра Ларысу Геніюш.

У нядзелю «Праскі акцэнт» Юрыя Дракахруста з удзелам Валянціна Акудовіча, Аляксея Ластоўскага і Юліі Чарняўскай пра тое, чаму беларусы ў хаце не гавораць па-беларуску. І яшчэ «Званочкі» Яна Максімюка.

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

9 чэрвеня

Эўра-2012: Галяндыя супраць Даніі ў Харкаве, Нямеччына супраць Партугаліі ў Львове.

10 чэрвеня

Канцэрт Алеся Камоцкага, «Золак» (Менск, пр. Партызанскі, 146). Пачатак а 19.00.

Эўра-2012: Гішпанія супраць Італіі ў Гданьску, Ірляндыя супраць Харватыі ў Познані.

Парлямэнцкія выбары ў Францыі.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

9 чэрвеня

1863 – у Вільні на Лукіскім пляцы павешаны Баляслаў Калышка, адзін з кіраўнікоў антырасейскага паўстаньня.

1929 – у Горадні пачаўся гэтак званы працэс 75-ці – суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня 1929 году).

10 чэрвеня

1812 – у Полацку адкрытая езуіцкая акадэмія – першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі (дзейнічала да 1820 году).

Нарадзіліся:

9 чэрвеня

1881 – Іван Луцкевіч (г. Шаўлі, цяпер Шаўляй, Літва), грамадзка-палітычны дзяяч, археоляг, этнограф, публіцыст.

1958 – Алесь Камоцкі, беларускі паэт, выканаўца ўласных песьняў.

10 чэрвеня

1883 – Язэп Гапановіч (мяст. Будслаў, цяпер Мядзельскі р-н), нацыянальны дзяяч, прадпрымальнік.

1936 – Вячаслаў Кебіч, беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.

Памерлі:

9 чэрвеня

1870 – Чарлз Дыкенз, ангельскі пісьменьнік.

1970 – Уладзімер Тамашчык (у манастве Васіль), праваслаўны сьвятар, архіепіскап Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

10 чэрвеня

1923 – Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1982 – Ян Садоўскі, навуковец, скарыназнавец, грамадзкі дзяяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі і Канадзе.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Адагрэй мае рукі подыхам
І маўклівасьць маю даруй –
Я жыву ў чаканьні поўначы,
А мінулым я не жыву.

Толькі холад навокал вечарам,
І ўжо тут ні пры чым зіма,
Калі побач з душою вечнае,
А спакою ў ёй няма.

Я тут быў, калі дні праходзілі
І ўспомню іх – будзе час.
Адагрэй мае вочы позіркам
І застанься ў маіх вачах.


Алесь Камоцкі

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Аксана Пачобут: Андрэй кажа, каб ня слухала аптымістаў і чакала 4 гады

Эдвард Лукас: Беларусь не павінна зьнікаць з нашага радара
XS
SM
MD
LG