Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кожнае трэцяе прадпрыемства гандлю і грамадзкага харчаваньня парушае санітарныя нормы


З пачатку бягучага году органы дзяржаўнага санітарнага нагляду выявілі недахопы больш як на 21 000 аб’ектах гандлю, грамадзкага харчаваньня і прыдарожнага сэрвісу. Агулам у краіне праверана 65 тысяч прадпрыемстваў.

Больш за ўсё парушэньняў (13%) зьвязана зь нездавальняючым санітарным станам памяшканьняў, гандлёвага і тэхналягічнага абсталяваньня, інфармуе БелТА. Дзяржсаннагляд устанавіў факты рэалізацыі харчовай прадукцыі са скончаным тэрмінам прыдатнасьці, несвоечасовага праходжаньня пэрсаналам мэдаглядаў і гігіенічнага навучаньня.

Па фактах выяўленых парушэньняў вынесена больш за 13 тысяч пастановаў аб прымяненьні адміністрацыйнага спагнаньня на агульную суму больш як Br 3,7 млрд. Суб’ектам гаспадараньня і органам санітарнага нагляду прапанавана прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасьці больш за 4,7 тысячы вінаватых службовых асоб. Дзяржсаннагляд забараніў да рэалізацыі больш за 60 тон харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў.

Як стала вядома Радыё Свабода, у адным з гастраномаў Горадні пасьля такой праверкі, якая скончылася накладаньнем 8-мільённага штрафу, з крамы звольнілася зьмена прадаўцоў і грузчыкаў.
XS
SM
MD
LG