Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выстаўленае абвінавачваньне зламысьніку, які спрабаваў падарваць будынак міліцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледзтва выставіла абвінавачваньне — замаху на ўчыненьне тэракту — зламысьніку, які спрабаваў падарваць будынак міліцыі ў Жлобіне.

Пра гэта паведамілі ў Цэнтры інфармацыі і грамадзкіх сувязяў Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Беларусі, перадае Інтэрфакс.

«Вынікі неадкладных сьледчых дзеяньняў і апытаньня пацьвердзілі прыхільнасьць абвінавачанага да ідэяў радыкальнага ісламізму. Паводле ягоных заяваў, асноўнай мэтай учыненьня тэракту было застрашваньне насельніцтва і імкненьне адпомсьціць органам міліцыі», — адзначылі ў КДБ.

Сьледзтва прапрацоўвае, сярод іншых, і тую вэрсію, што супрацьпраўныя дзеяньні абвінавачанага могуць быць рэакцыяй у адказ на спыненьне праваахоўнымі органамі шэрагу каналаў нелегальнай міграцыі з краін з тэрарыстычнай актыўнасьцю ў Эўропу і затрыманьне асобаў, якія маюць дачыненьне да іх арганізацыі«.

Па словах абвінавачанага, «самаробнае выбуховае прыстасаваньне ён вырабіў самастойна, без чыйго-колечы ўдзелу, на аснове інфармацыі, якую ўзяў на інтэрнэт-сайтах радыкальнай накіраванасьці».

«Самаробная выбуховая прылада для ўзмацненьня паражальнага эфэкту была аснашчана цьвікамі. Цяпер прылада праходзіць экспэртызу, праводзіцца псыхіятрычная экспэртыза абвінавачанага», — паведамілі ў камітэце.

24 траўня каля 12.00 супрацоўнікі МУС на месцы ўчыненьня злачынства затрымалі грамадзяніна, які ў масцы з надпісам на арабскай мове і з ёмістасьцяў з запальнай сумесьсю і самаробным выбуховым прыстасаваньнем магутнасьцю каля 5 кг у тратылавым эквіваленце спрабаваў учыніць тэрарыстычныя дзеяньні ў дачыненьні да супрацоўнікаў падразьдзяленьня МУС па месцы іх дысьлякацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG