Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд ЭўрАзЭС ухваліў трэці транш крэдыту для Беларусі


Справа з выдзяленьнем гэтай часткі крэдыту была застопарылася ў Маскве ў траўні, але падчас візыту ў Менск новага-старога кіраўніка Расеі Ўладзімера Пуціна ён паабяцаў вырашыць гэтае пытаньне. Восеньню могуць даць і такую ж чацьвёртую частку.

Як падае «Інтэрфакс-Захад», Рада Антыкрызіснага фонду Эўразэс на пасяджэньні ў Маскве ў пятніцу вырашыла выдзяліць Беларусі трэці траншу стабілізацыйнага крэдыту на суму $ 440 млн, паведаміў журналістам па выніках пасяджэньня міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў.

Ён адзначыў, што сродкі будуць пералічаны ў бліжэйшы час. «Я думаю, на працягу тыдня», — сказаў кіраўнік Мінфіна РФ.

А. Сілуанаў таксама адзначыў, што ў гэтым годзе можа быць прынятае рашэньне і па чацьвёртым траншы Беларусі ў тым жа памеры — $ 440 млн. Паводле яго слоў, рашэньне плянуецца прыняць восеньню.

Акрамя таго, А. Сілуанаў паведаміў, што сёньня пры выдачы трэцяга траншу быў дададзены шэраг умоў, па адным рашэньне не прынятае, яно будзе абмяркоўвацца ў бліжэйшыя два тыдні.

Паводле яго слоў, гэта ўмова тычыцца аб’ёму прыросту крэдытаў у эканоміцы Беларусі. Ён адзначыў, што абмяркоўваецца пытаньне, захаваць гэты аб’ём у дзеючай рэдакцыі або мадыфікаваць ў той частцы, што кантроль за гэтым паказчыкам будзе забясьпечвацца з боку грашовых уладаў.

А. Сілуанаў удакладніў, што, у прыватнасьці, ужо прынятае рашэньне па зьмене умоў аб нулявым дэфіцыце бюджэту Беларусі.

Цяпер прадугледжваецца нулявы дэфіцыт, бакі дамовіліся аб магчымасьці ўнясеньня паправак па гэтым паказьніку ў выпадку зьмены курсавых умоў.
XS
SM
MD
LG