Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода абвяшчае стыпэндыю імя Вацлава Гаўла для журналістаў. Стыпэндыя мае падтрымаць маладых журналістаў, якія працуюць у краінах, дзе душыцца свабода слова і дзе журналістыка застаецца небясьпечнай прафэсіяй.

У леташняй пілётнай праграме першая стыпэндыя была прызначаная для журналіста зь Беларусі. Яе атрымаў Франак Вячорка.

Сёлета ў конкурсе на стыпэндыю маюць права ўзяць удзел маладыя журналісты з Расеі і з краінаў Эўрапейскага Партнэрства: Арменіі, Грузіі, Азербайджану, Беларусі, Украіны і Малдовы.

Апошні тэрмін падачы заявак - 18 чэрвеня 2012 году. Пачатак праграмы - 1 верасьня 2012 году.

Атрымальнік стыпэндыі будзе мець магчымасьць працы ў Празе ад 6 да 12 месяцаў. Акрамя стыпэндыі, аплачваецца кошт пражываньня і праезду.

Стыпэндыянт будзе мець магчымасьць займацца ня толькі падрыхтоўкай навінаў і аналітычных артыкулаў, але і працаваць з сацыяльнымі сеткамі, пісаць для іншых выданьняў, а таксама ўдзельнічаць у грамадзкіх падзеях і дыскусіях.

Для удзелу ў конкурсе трэба да 18 чэрвеня даслаць на ангельскай мове усю неабходную інфармацыю пра сябе (поўныя ўмовы стыпэндыі па гэтай спасылцы).

Вынікі конкурсу будуць паведамленыя 15 ліпеня.
XS
SM
MD
LG