Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі гісторык Захар Шыбека зьехаў у Ізраіль


Захар Шыбека, 13 траўня 2008
Захар Шыбека, 13 траўня 2008

Як паведамляе «Эўрарадыё», беларускі гісторык Захар Шыбека вырашыў паехаць у Ізраіль да каханай жанчыны.

Нагадаем, Захар Шыбека — доктар гістарычных навук, дасьледуе гісторыю беларускіх гарадоў (зьяўляецца адным з найлепшых адмыслоўцаў па гісторыі Менску XIX–XX стагодзьдзяў), аўтар кнігі па гісторыі Беларусі. У ліпені яму споўніцца 64 гады. Захар Шыбека выступаў у перадачах «Беларуская Атлянтыда», «Беларускія раздарожжы» на Радыё Свабода.


«Эўрарадыё» ў чацьвер каля 19.30 па беларускім часе патэлефанавала Захару Шыбеку.


«Я ўжо стаю на пасадку на Менск — Тэль-Авіў, таму інфармацыя дакладная… — кажа Шыбека. — Я думаю, што Беларусь мяне ня згубіць. Таму што, дзе б я ні жыў, я ўсё роўна застаюся беларусам. Пастараюся і ў Ізраілі працаваць на Беларусь, на беларускую ідэю…»


Што да матываў ад’езду на сталае месца жыхарства ў Ізраіль, то Захар Шыбека сказаў наступнае:

«Матывы самыя простыя, самыя людзкія. Любоў! Я еду да любімай жанчыны. Хачу аб’яднаць зь ёй лёс свой. Так атрымалася, што яна выбрала Ізраіль, а я выбраў яе!»


Шыбека кажа, што будзе часова жыць у Хайфе. Але спадзяецца працаваць у архівах, бібліятэках Ерусаліму, Тэль-Авіву. Найперш ён зьбіраецца пачаць з вывучэньня іўрыту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG