Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: Дзе бушуюць трывога, смутак і гнеў?


Сусьветная сацыялягічная служба Гэлап у 2011 годзе правяла апытаньне ў 148 краінах наконт адчуваньня людзьмі гэтак званых «адмоўных эмоцый», да якіх былі залічаны фізычны боль, трывога, смутак, стрэс і гнеў.

У кожнай краіне былі апытаныя па тысячы чалавек, якіх пыталіся адносна таго, ці адчувалі яны згаданыя эмоцыі папярэдняга дня. Вынікі індывідуальных апытаньняў былі апрацаваныя пры дапамозе адпаведнай арытмэтычнай працэдуры, каб атрымаць «індэкс адмоўных эмоцый» для ўсёй краіны.

Аказалася, што наймацней адмоўныя эмоцыі адчуваюць іракцы (вартасьць індэксу — 59) і палестынцы (43), а найслабей — самалійцы (11), узбэкі (12) і кіргізы (13).

Беларусь у гэтым рэйтынгу, зь індэксам 23, апынулася больш-менш пасярэдзіне сьпісу, у кампаніі такіх краінаў, як Літва (23), Латвія (24), Польшча (24).

З эўрапейскіх краінаў найбольшы індэкс адмоўных эмоцый атрымала Грэцыя – 38, найменшы – Косава (14) і Расея (16).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG