Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валютчыкі вяртаюцца


Пасьля амаль гадавога перапынку ў Гомелі зноў зьявіліся валютчыкі.

На пачатку тыдня супрацоўнікі абласной міліцыі затрымалі ля гатэлю «Гомель» 57-гадовага беспрацоўнага гамельчука, які мяняў прадпрымальніку 17 мільёнаў беларускіх рублёў на 2 тысячы даляраў. Валютчыка й прадпрымальніка затрымалі, грошы забралі й завялі адміністрацыйныя справы — за парушэньне ўстаноўленага парадку ажыцьцяўленьня валютных апэрацыяў.

Ці трэба разглядаць гэты факт як прыкмету новай дэвальвацыі рубля й вяртаньня на эканамічную авансцэну валютчыкаў, якія разгарнуліся летась падчас абвалу рубля?

Меркаваньне гомельскага прадпрымальніка спадара Валера:

«Тыдзень ці паўтара таму сапраўды была невялікая праблемка з валютай. Нават у банках яе фактычна не было — даляра й грыўні. Гэта я ведаю дакладна. Але карыстацца паслугамі так званых „чорных валютчыкаў“ — гэта, я думаю, ініцыятыва самога прадпрымальніка».

Як лічыць суразмоўца, на тое магло быць, як мінімум, дзьве прычыны — больш выгадны курс абмену ці нежаданьне прадпрымальніка «сьвяціцца» ў афіцыйных абменьніках.

Прыкладна такой думкі трымаецца й прадпрымальнік Уладзімер, які таксама заўважыў у некаторых гомельскіх банках дэфіцыт даляраў па невысокім курсе:

«Я разумею, калі б ён купляў даляр па 8 тысяч 300 рублёў, калі ў банку 8500 — тады зразумела. А тут, хутчэй за ўсё, асноўную ролю адыграў той факт, што ў абменьніках бяруць пашпарты й фіксуюць, хто колькі ўзяў. І людзі, каб у будучым пазьбегнуць праблемаў з уладамі, ідуць на такія хітрыкі».

У апошнія дні назіраліся значныя ваганьні курса нацыянальнай валюты. На пачатку чэрвеня рубель значна патаньнеў адносна амэрыканскага даляра. Праўда, 8 чэрвеня ён часткова вярнуў страчаныя пазыцыі. Нацыянальныя аналітыкі зьвяртаюць увагу на рост попыту на валюту ва ўсіх сэгмэнтах рынку. Паводле статыстычных зьвестак Нацыянальнага банку, у траўні, напрыклад, нерэзыдэнты купілі на чыстай аснове звыш 150 мільёнаў даляраў супраць 65 мільёнаў у красавіку і 28,8 мільёна — у сакавіку. Сталі больш набываць валюты юрыдычныя й фізычныя асобы пры адначасовым скарачэньні яе продажу. На такім фоне й зьявіліся ў Гомелі валютныя адміністрацыйныя справы.

Прафэсійны гомельскі эканаміст, які не схацеў афішаваць сваё імя, так камэнтуе сытуацыю:

«Справа ў тым, што „чорныя валютчыкі“ — гэта сымптом таго, што можа зьявіцца
„чорныя валютчыкі“ — гэта сымптом таго, што можа зьявіцца паніка на валютным рынку ...

паніка на валютным рынку. Яны — людзі з інтуіцыяй і адчуваюць, што новыя абяцаныя насельніцтву „500 даляраў“ могуць выклікаць новую дэвальвацыю. І могуць узьнікнуць тыя ж праблемы, якія былі год таму».

На думку эканаміста, калі такое здарыцца, то наступствы будуць такімі ж, як летась. Гэта й вымушае ўлады рэагаваць на сытуацыю па розных кірунках:

«Яны, па-першае, спрабуюць манэтарнымі спосабамі ўтрымаць курс. Па-другое, адміністрацыйнымі мэтадамі спрабуюць прыціснуць, прыдушыць гэтыя чаканьні. Як на біржы, калі адны гуляюць на павышэньне, іншыя — на паніжэньне. І вось частка эканамічна актыўнага насельніцтва — тыя ж валютчыкі — яны гуляюць на паніжэньне нацыянальнай валюты і жадаюць мець тыя заробкі, якія яны мелі ў мінулым годзе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG