Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Human Rights Watch: Трэба ўвесьці дакладчыка ААН па Беларусі


Юлія Гарбунова з праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch лічыць, што міжнародная супольнасьць павінна узмацніць ціск на Беларусь у сувязі з парушэньнямі правоў чалавека ў краіне.

У артыкуле, прымеркаваным да сэсіі Рады ААН у правах чалавека, якая пачне працу 18 чэрвеня, Юлія Гарбунова прапануе гэтаму форуму назначыць адмысловага дакладчыка ў пытаньнях Беларусі як адзін з захадаў дзеля таго, каб прымусіць рэпрэсіўны беларускі рэжым паважаць правы чалавека.

У заключэньні свайго артыкулу спадарыня Гарбунова адзначае:

«Пасьля больш чым году вострай і пасьлядоўнай міжнароднай крытыкі ды адрасных санкцый, уведзеных ЭЗ і ЗША, Беларусь застаецца адной з самых рэпрэсіўных краінаў у Эўропе. Відавочна, што патрэбны большы, а ня меншы, ціск. Міжнародныя партнэры павінны заставацца вернымі сваім абавязаньням у галіне правоў чалавека і перад мясцовымі актывістамі грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі ды не паддавацца стомленасьці гэтым пытаньнем. Беларусь — цяжкі выклік, але міжнародная супольнасьць павінна працягваць займацца ім, у тым ліку пры дапамозе такіх ключавых праваабарончых інстытуцый у сьвеце як Рада ААН у правах чалавека».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG