Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парфянкоў: Бальшыня асуджаных сядзіць у калёніі ні за што


Васіль Парфянкоў перад судом

Васіль Парфянкоў перад судом

На сайце svaboda.org адбылася онлайн-канфэрэнцыя з былым палітвязьнем, былым абаронцам Курапатаў Васілём Парфянковым.

29 траўня суд Першамайскага раёну Менску за парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду пакараў Васіля Парфянкова арыштам на 6 месяцаў.

Паводле абвінавачаньня, аднойчы былы палітвязень спазьніўся на адзначэньне ў міліцыю, якая наглядае за ім. Двойчы супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго дадому ў той час, калі Васіль выходзіў у краму.

Прэвэнтыўны нагляд на год усталяваны за Васілём Парфянковым 5 студзеня 2012 году.

Пад варту яго не ўзялі, пакуль прысуд не ўступіў у законную сілу. Але Васіль спадзяецца, што за краты яго ўсё ж не адправяць.

«Мы будзем падаваць касацыйную скаргу. Спадзяюся, што я падпаду пад закон «Аб амністыі», – кажа Парфянкоў.

Чытаць адказы Васіля Парфянкова можна ТУТ.
XS
SM
MD
LG