Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарадзіўся 30 жніўня 1983 году ў Менску. Скончыў 9 клясаў менскай школы № 163. Атрымаў будаўнічую прафэсію «майстар аддзелачных работ», працаваў рабочым у прыватных будаўнічых кампаніях, аўтасьлесарам у 7-м аўтапарку Менску. Не жанаты.

Удзельнічаў у абароне Курапатаў у 2001–2002 г. Быў сябрам Беларускай партыі свабоды, удзельнічаў у акцыях разам з «Маладым фронтам» і «Зубром». Неаднаразова бываў затрыманы і адбываў адміністрацыйныя тэрміны за грамадзкую актыўнасьць.

Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году супрацоўнічаў з кампаніяй «Гавары праўду», быў актывістам штабу Ўладзімера Някляева. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў 19 сьнежня 2010 году. Быў затрыманы 4 студзеня 2011 году. Абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Да суду знаходзіўся ў сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Менску.

17 лютага судзьдзя Фрунзенскага суду Менску Вольга Комар асудзіла Парфянкова на 4 гады зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Таксама ён мусіў кампэнсаваць страты – 14 мільёнаў 700 тысяч рублёў за нібыта пашкоджаны будынак. Грошы на штраф сабралі салідарныя з палітвязьнем людзі.

Адбываў пакараньне ў Аршанскай калёніі № 8. Выйшаў на волю 13 жніўня 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG