Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Моўчана выклікаюць у Сьледчы камітэт


Андрэй Моўчан пасьля таго, як яго зьбілі міліцыянты

Андрэй Моўчан пасьля таго, як яго зьбілі міліцыянты

«Патэлефанаваў супрацоўнік Сьледчага камітэту і запрасіў на заўтра на 11.30 на размову ў РУУС Першамайскага раёну. Я спытаўся, наконт чаго будзе размова? Ён адказаў, што 19 траўня вас затрымоўвалі. Таму патрэбна ўзяць вашы тлумачэньні наконт дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі. Мы праводзім праверку», — паведаміў Моўчан «Свабодзе».

Андрэй Моўчан кажа, што ён пойдзе на гэту размову: «Хаця, я мяркую, што вынікі для мяне не будуць станоўчымі. Сьледчы камітэт таксама падпарадкоўваецца ўладам. Якія тут могуць быць вынікі?! Схаджу, пагляджу, можа раптам яны каго знайшлі».

Моўчан таксама паведаміў, што яму працягнулі бальнічны да 11 чэрвеня.

19 траўня Андрэй Моўчан разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсама «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам. Міліцыянты затрымалі яго і жорстка зьбілі. Паводле папярэдняй высновы лекараў, у Андрэя была чэрапна-мазгавая траўма, пералом ніжняй сківіцы і рэбраў, адбітыя ныркі і ногі.

25 траўня Андрэя Моўчана выпісалі са шпіталя хуткай дапамогі, накіраваўшы на лячэньне ў паліклініку. У эпікрызе пры выпісцы пазначана толькі тое, што ён атрымаў лёгкую чэрапна-мазгавую траўму. Пералом сківіцы, а таксама іншыя траўмы стаяць пад пытаньнем.

28 траўня на Андрэя Моўчана ў міліцыі склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Адзін паводле стандартнага ўжо для апазыцыянэраў артыкула 17.1, што нібыта лаяўся матам. Другі — 23.34, несанкцыянаванае пікетаваньне.
XS
SM
MD
LG