Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік заклікаў Міжнародную арганізацыю працы «перазагрузіць стасункі ў мэтах адчувальнага руху наперад».

Пра гэта ён заявіў у сваім выступе на плянарным пасяджэньні 101-й сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы, паведамляе прэс-служба ФПБ.

Паводле Козіка, «палітыка абмежаваньняў не прынесла карысьці, яна вядзе ў тупік». Ён сказаў, што «сёньня працоўныя Беларусі заклікаюць да аднаўленьня паўнавартаснага тэхнічнага супрацоўніцтва МАП з Рэспублікай Беларусь».

У 2007 годзе за парушэньні правоў прафсаюзаў Эўразьвяз прыпыніў для Беларусі рэжым гандлёвых прэфэрэнцыяў. Гэта павысіла на 3% экспартнае мыта для беларускіх тавараў. Каб вярнуць прэфэрэнцыі, беларускія ўлады павінны выканаць 12 рэкамэндацыяў МАП. У прыватнасьці, яны павінны даць незалежным прафсаюзам магчымасьць рэгістраваць свае першасныя арганізацыі, даць ім права працаваць нароўні з афіцыйнымі прафсаюзамі, спыніць перасьлед грамадзянаў па прафсаюзнай прыналежнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG