Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колас зьбірае апазыцыю


6 чэрвеня ў Сьветлагорску і Гомелі старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Ўладзімер Колас і сябра Рады Валянцін Голубеў сустракаліся з мясцовымі актывістамі апазыцыі.

Адбылася размова пра аб’яднаньне дэмакратычных сілаў перад будучымі парлямэнцкімі выбарамі. Паводле прызнаньня гасьцей, яны, па-сутнасьці, вычарпалі ўсе магчымасьці дзеля таго, каб скіраваць энэргію кіраўнікоў палітычных партыяў у адзінае рэчышча. Гэта асабліва яскрава праявілася на апошнім «круглым стале», арганізаваным нядаўна Радай інтэлігенцыі ў Менску.

«Кансалідацыя — гэта самае важнае, што павінна адбыцца. Ня будзе агульнай стратэгіі — ня будзе й перамогі. Нават нейкі горшы варыянт супольнай стратэгіі, калі ён будзе падтрыманы ўсімі і ўсімі будзе выконвацца, лепей за дзесятак розных, на якія дэмакратычныя сілы будуць працаваць паасобку», — лічыць Уладзімер Колас.

Ён заклікаў сябраў партый даслаць сваім лідэрам пісьмовыя патрабаваньні й прымусіць іх пайсьці да адзінства. Калі й пасьля гэтага партыйныя лідэры ня зробяць рэальных крокаў насустрач, то проста пераабраць іх на тых, хто здольны да аб’яднаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG