Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У памяць Віталя Сіліцкага


У Менску створаны камітэт у справе ўшанаваньня памяці першага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), доктара паліталёгіі Віталя Сіліцкага.

«Пасьля сябе ён пакінуў нямала ідэй. Таму яго сябры і калегі стварылі камітэт памяці, каб справа, распачатая Віталем, мела працяг», — паведаміла БелаПАН каардынатар камітэту Дар’я Слабчанка.

Паводле яе слоў, у камітэт памяці ўвайшлі каля трыццаці вядомых людзей, грамадзкія і навуковыя дзеячы, сярод іх сярод іх галоўны рэдактар «Белорусского ежегодника», каардынатар сайту «Наша мнение» Валерыя Касьцюгова, мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч, палітоляг Алесь Лагвінец, кіраўнік міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ Алена Макоўская і іншыя вядомыя людзі», — адзначыла Слабчанка.

Камітэт не толькі заплянаваў, але ўжо і праводзіць мерапрыемствы, прысьвечаныя памяці Сіліцкага. «Напрыклад, стыпэндыя імя Сіліцкага дзейнічае ад летась. Практычна вырашана пытаньне пра прэмію імя Сіліцкага. Мы спадзяёмся выдаць яго яшчэ нявыдадзеныя кнігі. Ёсьць ідэя стварыць публічную бібліятэку яго імя, дзе былі б яго кнігі і кнігі аўтараў партнэрскіх арганізацый, аднак тут усё ўпіраецца ў наяўнасьць памяшканьня», — сказала Слабчанка.

Віталь Сіліцкі памёр 11 чэрвеня 2011 года пасьля цяжкай хваробы.

У гадавіну сьмерці Сіліцкага, яго сябры і калегі правядуць вечар памяці, нагадаюць пра яго ўнёсак у разьвіцьцё паліталягічнай думкі Беларусі і падзеляцца плянамі працы камітэта.

«На прыкладзе працы Сіліцкага мы хочам прастымуляваць маладых і таленавітых дасьледнікаў працаваць у Беларусі і для Беларусі, сёньня і ў будучым, выхаваць новую генэрацыю вучоных», — заявіла Дар’я Слабчанка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG