Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Yota пакідае Беларусь


Апэратар перадачы дадзеных «Yota» з 11 чэрвеня спыняе прадастаўляць паслугі шырокапалоснага інтэрнэт-доступу на базе тэхналёгіі LTE (4G) у Менску і Горадні.

Гэта рашэньне ў кампаніі тлумачаць зьмяненьнем яе стратэгічных прыярытэтаў: Yota мае намер сканцэнтравацца на разьвіцьці бізнэсу ў Расеі, паведамляе БелаПАН.

ac Усім карыстальнікам Yota ў Беларусі апэратар зьбіраецца вярнуць грошы, выдаткаваныя на набыцьцё мадэмаў і аплату аднаго месяца інтэрнэту. Сума будзе разьлічаная на аснове умоў падключэньня, якія выбраў карыстальнік.

Апэратар Yota запусьціў першую ў Беларусі сетку высакахуткаснага бесправаднога інтэрнэту 4G па тэхналёгіі LTE ў канцы 2011 года, а да яе камэрцыйнай эксплюатацыі прыступіў з красавіка 2012 года. Хуткасьць перадачы дадзеных да 40 Мбіт / с.

У траўні 2012 кампанія прыпыніла падлучэньне новых абанэнтаў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG