Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 чэрвеня


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Воблачна з праясьненьнямі. Пераважна без ападкаў, але на ўсходзе магчымыя дажджы і навальніцы. Тэмпэратура на захадзе ад 18 да 23, на ўсходзе ад 15 да 17 градусаў цяпла.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

«Бібліятэка Свабоды» сьвяткуе сваё 10-годзьдзе і запрашае на прэзэнтацыю новай кнігі «Слоўнік Свабоды». Кнігарня «логвінаЎ» у Менску на праспэкце Незалежнасьці, 37а. Пачатак у 18.30.

У судзе Першамайскага раёну Менску (вул. Талбухіна, 9) адбудзецца разгляд пазову кіраўніка інфармацыйна-асьветніцкай установы «Плятформа» Андрэя Бандарэнкі да тэлеканалу «Беларусь 1». Праваабаронца вінаваціць тэлеканал у дыскрэдытацыі. Пачатак ў 9.00.

На плошчы Якуба Коласа ў Менску пачне працу выстава рэпрадукцыяў Марка Шагала, прысьвечаная 125-годзьдзю з дня нараджэньня мастака. Кожная рэпрадукцыя будзе суправаджацца гісторыяй стварэньня карціны на 4 мовах – беларускай, расейскай, ангельскай і францускай. Пачатак у 18.00.

На стадыёне «Дынама» – таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Літвы па футболе. Пачатак у 19.00.

У Стамбуле – Глябальны форум, прысьвечаны змаганьню з тэрарызмам.

У вечаровым эфіры Свабоды – перадачы «Вашы дзеці», «Падарожжа Свабоды» і аповед пра кнігу «Верш на Свабоду». А ў перадачы «Паштовая скрынка 111» лісты нашых слухачоў чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.

Паважаныя слухачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1880 – нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

1929 – узьнікла дзяржава Ватыкан.

1952 – нарадзіўся турэцкі пісьменьнік Архан Памук, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 2006.

1980 – памёр амэрыканскі пісьменьнік Генры Мілер (нар. 1891).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Сапраўдныя музэі гэта месцы, дзе час ператвараецца ў прастору.
Архан Памук

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Абураныя аўтааматары паралізавалі галоўны праспэкт сталіцы

Абама: Кадафі павінен сыйсьці

Зачынілі галерэю ў «Фальварку Добрыя Мысьлі»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG