Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акруговы пракурор Рышард Рагатка заявіў, што ў сувязі з тым, што беларускі бок фармальна не запатрабаваў часова арыштаваць спадара Пыжыка, пракуратура, азнаёміўшыя з дакумэнтамі ў ягонай справе, вырашыла неадкладна вызваліць затрыманага беларуса.

Затрыманага ўчора Пыжыка дапыталі ў пракуратуры падваршаўскага гораду Прушкаў.

Між тым польская паліцыя тлумачыла сёньня, што ў нататцы інтэрполу паведамляецца, што Пыжыка шукаюць за фінансавыя злачынствы і на падставе міжнародных пагадненьняў ён мусіў быць затрыманы, а далей – вырашае пракуратура.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG