Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 чэрвеня «Беларускі славянскі камітэт» будуць высяляць


Сяргей Касьцян
Сяргей Касьцян

На 7 чэрвеня прызначана прымусовае высяленьне «Беларускага славянскага камітэту» з офісу ў будынку Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру па вуліцы Кастрычніцкай, 5, які належыць упраўленьню спраў прэзыдэнта.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту «Свабоды» кіраўнік БСК, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян.

Ён кажа, што нават ня можа патэлефанаваць каму-небудзь па гэтай праблеме, бо ўсе нататнікі і тэлефонныя даведнікі засталіся ў памяшканьні.

Офіс «Беларускага славянскага камітэту» ў Менску апячаталі супрацоўнікі Менскага гаспадарчага суду. Адтуль прыйшоў ліст, у якім гаворыцца, што пастаноўлена «ў сувязі з несвоечасовай аплатай за арэнду скасаваць арэндную дамову».

«Мы сказалі, што ня згодныя з рашэньнем суду, бо ўсё аплацілі. У нас няма ніякай запазычанасьці, мы ўсё заплацілі. Я лічу, што гэта палітычная правакацыя, якая, хутчэй за ўсё, накіраваная супраць прэзыдэнта. Бо ён зьяўляецца ганаровым старшынёй Міжнароднага славянскага камітэту.

Так ці інакш, гэта выйдзе за рамкі Беларусі — усе даведаюцца і ахнуць. І не павераць, што гэта адбываецца ў Беларусі. Лукашэнка наўрад ці пра гэта ведае. Гэта некім задуманая сур’ёзная палітычная правакацыя. Робіцца ўсё магчымае, каб паралізаваць арганізацыю, якая сыстэматычна падтрымлівала прэзыдэнта напярэдадні парлямэнцкіх выбараў.

І калі б мы былі вінныя — сёньня ўвесь сьвет, дзяржава дзяржаве вінныя, завод — заводу. І ніхто не зачыняе. Калі спрабавалі газам душыць Беларусь, тым ня менш Масква дала магчымасьць знайсьці грошы і аплаціць.

Так, у нас была запазычанасьць, і мы яе даўно пагасілі, два месяцы таму. За тры гады ў нас на 1 лютага запазычанасьць была ўсяго 1300 даляраў. Да канца лютага мы ўсё поўнасьцю пагасілі.

Гэта нейкі абсурд. Да таго ж мяне ніхто не папярэдзіў, што кабінэт будзе апячатаны. А можа, туды наркотыкаў падклалі без майго ведама? І яшчэ прышыюць, што я займаўся нейкім наркабізнэсам. Можа, яшчэ нешта? Ніхто мне не сказаў, што будзе апячатаны кабінэт».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG