Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маларыта: праваабаронцаў не падпускаюць бліжэй як на 50 мэтраў


Уладзімер Малей

Уладзімер Малей

Маларыцкі райвыканкам (Берасьцейшчына) забараніў правядзеньне пікету «За сумленныя выбары без Лукашэнкі», які меўся правесьці праваабаронца Ўладзімер Малей.

Намесьнік старшыні Маларыцкага райвыканкаму Вадзім Шпетны ў адказе на заяўку Малея паведаміў, што ў адпаведнасьці з законам аб масавых мерапрыемствах «правядзеньне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласьці менш як за 50 мэтраў ад будынкаў выканаўчых і распарадчых органаў».

Акрамя таго, праваабаронцу паведамілі, што ён павінен быў пазначыць у заяўцы крыніцу фінансаваньня пікету.

Уладзімер Малей падаваў заяўку на правядзеньне пікету на пляцоўцы каля будынка Дома культуры ў Маларыце. Пікет плянаваўся 7 чэрвеня.

Праваабаронца кажа, што мяркуе абскарджваць забарону пікету ў Маларыцкім судзе.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG