Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Transparency International: Карупцыя падрывае стабільнасьць Эўропы


Міжнародная арганізацыя Transparency International канстатуе ў сваёй штогадовай справаздачы, што ніводная з краін Эўразьвязу летась не праявіла сябе як узорная ў сфэры барацьбы з карупцыяй.

У абнародаванай сёньня справаздачы гаворыцца, што практычна ва ўсіх краінах ЭЗ летась адбыліся фінансавыя і палітычныя скандалы, зьвязаныя з карупцыяй. Пры гэтым у грамадзкай думцы пераважае меркаваньне, што ўзровень карупцыі расьце.

Transparency International папярэдзіла, што для шэрагу краін ЭЗ усё яшчэ характэрная недастатковая празрыстасьць працы органаў улады і кіраваньня. Зрошчваньне ўладных інстытутаў і бізнэсу, у сваю чаргу, падрывае эканамічную стабільнасьць у Эўропе.

Паводле справаздачы асаблівую трывогу выклікае сытуацыя з карупцыяй у такіх краінах, як Грэцыя, Італія, Партугалія і Гішпанія, у якіх адзначаецца і найбольш востры пазыковы крызіс, які пагражае стабільнасьці эўразоны.
XS
SM
MD
LG