Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пераемнік Пратасевіча па сувязях зь Беларусьсю

  • БелаПАН

Філіпу Качмарку 45 гадоў, ён — дэпутат ад уладнай у Польшчы партыі «Грамадзянская плятформа», у Эўрапарламенце, куды ён быў абраны ў 2004 годзе, уваходзіць у фракцыю Эўрапейскай народнай партыі. Уваходзіць у палітбюро ЭНП.

На пасадзе кіраўніка дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю ён зьмяніў свайго суайчыньніка Яцка Пратасевіча.

5 чэрвеня пасьля свайго абраньня Качмарак заявіў, што будзе працягваць палітыку свайго папярэдніка. Адносіны зь Беларусьсю ён назваў вельмі складанымі. «Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў палітычнае супрацоўніцтва ЭЗ зь Беларусьсю было значна абмежаванае і грунтуецца на кантактах на экспэртна-працоўным узроўні, — падае словы новага кіраўніка дэлегацыі польскае агенцтва РАР. — Нашай задачай у найбліжэйшыя месяцы будзе падтрымка разьвіцьця дэмакратычнай грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку аб’яднаньняў і незалежных мэдыяў, сытуацыя зь якімі пагаршаецца».

На першым пасяджэньні пад кіраўніцтвам Качмарка эўрадэпутаты прынялі зварот з заклікам уганараваць зьняволенага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага Нобэлеўскай прэміяй міру.
XS
SM
MD
LG