Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камароўскі: «Выдача Пыжыка будзе для Польшчы ганьбай, ад якой не адмыюцца»


Аляксандар Камароўскі (л)
Аляксандар Камароўскі (л)

Магчымую дэпартацыю з Польшчы былога сьледчага Жодзінскай пракуратуры пракамэнтаваў адзін зь лідэраў афганскага руху ў Беларусі Аляксандар Камароўскі.

Камароўскі: «Ён у адносінах да мяне павёў сябе вельмі прыстойна. Калі б не ён, я б ужо ў турме сядзеў, пра што тут казаць? Супраць мяне ўчынілі двайную правакацыю: двойчы падкідвалі фальшывыя даляры і завялі дзьве крымінальныя справы. Плюс шарлатаны праз СМІ ды іншымі чынам усяляк паскудзілі — і праз тэлебачаньне, і праз „Советскую Белоруссию“, гэтую гнюсную газэтку. Гэта годны афіцэр, за якога я галаву гатовы аддаць. Таму трэба найхутчэй уздымаць шум, вой па ўсім сьвеце, ня толькі па Польшчы. Бо калі яго дэпартуюць у Беларусь, гэтую ганьбу Польшча не адмые ніколі.

Я, канечне, не выключаю, што беларускія спэцслужбы маглі падкінуць польскім калегам нейкі бруд на яго, дэзынфармацыю і г.д. Праца ў гэтым кірунку ідзе, безумоўна. Яны ж мусяць паказаць сваім і вышэйшым ментам, і камітэтчыкам, што супраць сыстэмы ня брызгайце, інакш будзеце ў той камэры сядзець, якая ўжо падрыхтаваная для Пыжыка. Таму дасылаць сыгналь трэба не кудысьці ў паветра, а наўпрост у канцылярыю прэзыдэнта Камароўскага, майго аднафамільца. Яшчэ раз паўтару: у іншым выпадку гэта для Польшчы будзе такая ганьба, што яна ад яе ніколі не адмыецца».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG