Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: другі чалавек у Аль-Кайдзе – забіты


Абу Яхія аль-Лібі
Абу Яхія аль-Лібі

Другі чалавек у ерархіі Аль-Кайды, быў забіты ў панядзелак у выніку авіяўдару бесьпілётніка па тэрыторыі Пакістану

ЗША выказалі ўпэўненасьць у тым, што другі чалавек у ерархіі Аль-Кайды, быў забіты ў панядзелак у выніку авіяўдару бесьпілётніка па тэрыторыі Пакістану.

Заходнія агенцтвы, цытуючы ананімныя ўрадавыя крыніцы, называюць забойства Абу Яхіі аль-Лібі – правай рукі дзейнага лідэра тэрарыстычнай сеткі Аймана Аль-Завахіры "істотным ударам" па Аль-Кайдзе.

Кіраўніцтва Аль-Кайды, шматлікія прадстаўнікі якога хаваюцца ў племянных рэгіёнах Пакістану, было апошнім часам моцна аслаблена ў выніку авіяўдараў амэрыканскіх бесьпілётнікаў.

Гэтыя авіяўдары, аднак, выклкіаюць напружанасьць у дачыненьнях паміж ЗША і Пакістанам, паколькі нярэдка забіваюць і цывільных жыхароў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG