Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомель: Уладзімер Няпомняшчых прайграў чарговы суд


5 чэрвеня Касацыйная калегія Гомельскага абласнога суду не задаволіла скаргу Ўладзімера Няпомняшчых. Дэмакратычна актывіст лічыць, што яго незаконна ўтрымлівалі ў ізалятары да суду з 7 па 10 кастрычніка 2011 году.

Пэнсіянер МУС Няпомняшчых перакананы, што пазасудовы арышт прынізіў яго чалавечую і грамадзянскую годнасьць, прымусіў на працягу доўгага часу адчуваць сваю безабароннасьць перад свавольствам і ўсёдазволенасьцю дзяржаўных органаў.

Няпомняшчых быў затрыманы міліцыяй 7 кастрычніка 2011 году. Яго да суду зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, нагадвае БелаПАН.

10 кастрычніка Няпомняшчых даставілі ў суд, які прызнаў, што ён парушых правілы правядзеньня масавага мерапрыемства. Дэмакратычнага атывіста аштрафавалі.

Пазьней аказалася, што на Няпомняшчых склалі яшчэ адзін пратакол — за дробнае хуліганства. Аднак гэтыя абвінавачваньні не знайшлі пацверджаньня ў судзе, бо міліцыянты, якія прысутнічалі пры затрыманні актывіста 7 кастрычніка, адмовіліся пацьвердзіць словы свайго калегі пра тое, што Няпомняшчых лаяўся матам. Справа была спыненая. Але менавіта з падазрэньнем ў дробным хуліганстве яго пасадзілі ў ізалятар.

«У выніку неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў адказчыка я панёс такое дадатковае пазасудовае спагнаньне, як фактычны арышт да трох сутак, зыходзячы толькі толькі з іх суб’ектыўнага меркаваньня, хоць ніякай неабходнасьці ў пазбаўленьні мяне волі ў момант затрыманьня не існавала», — пісаў ў засыкавым пазове Няпомняшчых.

12 красавіка суд Цэнтральнага раёна прыняў бок міліцыі і пакінуў пазоў апазыцыянэра без задавальненьня. Гэтую пастанову Цэнтральнага суду Няпомняшчых абскардзіў у абласным судзе, які пакінуў скаргу без задавальненьня.
XS
SM
MD
LG