Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія сябры АГП судзяцца з гарвыканкамам


На 6 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Горадні прызначаны пачатак разгляду пазову актывістаў АГП да гарвыканкаму.

Як паведаміла «Свабодзе» кіраўніца гарадзкой арганізацыі АГП Аляксандра Васілевіч, сябры партыі абскарджваюць тры адмовы ўладаў у правядзеньні масавых мерапрыемстваў.

Актывісты АГП супольна з сябрамі іншых апазыцыйных партый падавалі заяву на пікет 25 сакавіка, прысьвечаны Дню Волі.

26 красавіка яны хацелі зладзіць мерапрыемства з нагоды гадавіны выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Сябры АГП зьвярталіся таксама па дазвол правесьці пікет «За свабодныя выбары без «Лукашэнкі» 15 траўня.

Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў апазыцыянэрам у правядзеньні ўсіх пікетаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG