Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Халодная грамадзянская вайна»


Аўстрыйская Der Standard піша ў аўторак, што рок-музыкам у Беларусі лепш не сьпяваць на беларускай мове, таму што беларускамоўных грамадзянаў успрымаюць за апазыцыянэраў, нягледзячы на тое, што беларуская – другая афіцыйная мова пасьля расейскай.

«У 1996 годзе прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка зноў увёў савецкія рэспубліканскія сымбалі – сьцяг, гімн і герб, а гістарычная сымболіка Беларусі была забароненая. Праціўнікі рэжыму, наадварот, выносяць на пратэстныя акцыі гістарычныя сьцягі і стары герб з рыцарам «Пагоня» як сымбаль сваёй барацьбы за свабоду», – піша Der Standard.

«Барацьбу зь беларускай мовай і нацыянальнымі элітамі ўрад Лукашэнкі пачаў яшчэ ў канцы 1990-х. Тады быў зачынены Нацыянальны ліцэй Якуба Коласа ў Менску і забаронены Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ), абвешчаныя «рассаднікамі апазыцыі». З тых часоў ЭГУ разьмешчаны ў Вільні. Многія студэнты, якім нельга вучыцца на радзіме з-за іх палітычных поглядаў, едуць у Літву, дзе яны могуць працягнуць навучаньне ў гэтым унівэрсытэце на беларускай мове. Ці зьяжджаюць у Чэхію, Польшчу і іншыя дзяржавы ЭЗ, каб атрымаць дыплём», – паведамляе Der Standard.

«Цяпер краіну пакідаюць самыя разумныя і працаздольныя: мастакі, навукоўцы, праграмісты, інжынэры, лекары, студэнты, але таксама і высокакваліфікаваныя будаўнікі і вайскоўцы. Колькасьць тых, хто толькі за апошнія два-тры гады пакінуў краіну і зьехаў альбо на Захад, альбо ў Расею, дзе заробкі значна вышэйшыя, чым у Беларусі, ацэньваецца ад 600 тыс. да 1,3 млн чалавек. Пасьля валютнага крызісу, які ўзьнік пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, Беларусь перажывае нечуваную ўцечку мазгоў», – піша Der Standard.

«Тая, хто застаўся, дзеляцца на два лягеры: тых, хто трымаецца за меркаванае забесьпячэньне такіх савецкіх каштоўнасьцяў, як стабільнасьць і мінімальная сацыяльная абароненасьць, і гатовыя дзеля іх ахвяраваць нацыянальнай ідэнтычнасьцю і асабістай свабодай, і тых, хто бачыць уласны шлях разьвіцьця Беларусі і лічыць, што самарэалізацыя і свабода важнейшыя за меркаваную стабільнасьць у сярэднетэрміновай пэрспэктыве», – піша Der Standard. Са словаў сьпевака Лявона Вольскага, якія прыводзяцца ў артыкуле, у краіне ідзе «халодная грамадзянская вайна», паколькі нацыя расколатая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG