Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сакавіку 2012 году ГКК «Будзьма беларусамі!» і лябараторыя сацыялягічных дасьледаваньняў «Новак» правялі сацыялягічнае апытаньне што да нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў. Гэта ўжо другое апытаньне на такую тэматыку. Папярэдняе было ў 2009 годзе.

Каротка пра вынікі апытаньня, якія тычацца стаўленьня да роднай мовы, мы паведамлялі раней. Больш падрабязна пра гэтую частку дасьледаваньня – на сайце «Будзьмы».

А зараз прапануем вам дадзеныя апытаньня, прысьвечаныя гістарычнай памяці беларусаў.

Калі пачалася Беларусь?


У часы Полацкага княства або ВКЛ? Дзе вытокі нашай дзяржаўнасьці: у БНР ці ў БССР? Адказ на гэтае пытаньне кожны беларус мусіць даваць не задумваючыся. Аднак амаль 15% рэспандэнтаў (14,6%) ня могуць адказаць на гэтае пытаньне ўвогуле.

Што да тых, хто ўсё ж вызначыўся, дык сьмела можна сьцьвярджаць: беларусы лічаць, што беларуская дзяржава мае карані ў Сярэднявеччы. 25% мяркуюць, што Полацкае і Тураўскае княствы былі першымі беларускімі дзяржавамі, а 44,8% апытаных мяркуе, што першая беларуская дзяржава – ВКЛ, прычым так лічаць і маладыя людзі, якім гэта выкладаецца ў школе, і прадстаўнікі сталага пакаленьня.

Ёсьць і такія, што думаюць, што беларусы займелі сваю дзяржаву толькі ў XX стагодзьдзі. На баку БССР – 18,2%, на баку БНР – 9,9%. Такім чынам адрыў «савецкасьці» ад «нацыянал-дэмакратчынасьці» ў поглядах на вытокі нашай дзяржавы зусім нязначны, усяго 8%.

Але нягледзячы на тое, што, на думку рэспандэнтаў, вытокі Беларусі – у Сярэднявеччы, апытаныя ня лічаць лягічным вынікам гэтага факту тое, што ў такім разе дзяржаўнымі сымбалямі краіны мусяць стаць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Наадварот 67,5% рэспандэнтаў лічаць сваімі сымбалямі дзейныя дзяржаўныя герб і сьцяг. Бел-чырвона-белы сьцяг і «Пагоню» лічаць сваімі сымбалямі толькі 9,7% апытаных.

Хто нашы героі?


Гістарычная памяць народа – гэта веданьне ня толькі вытокаў дзяржаўнасьці, але і гістарычных постацяў, аб’ектаў нацыянальнага гонару. Адно з пытаньняў гучала так: «Калі беларускі гістарычны дзяяч, дык гэта…”



Аднак гэта ня сьведчыць пра дрэнную інфармаванасьць беларусаў. Параўнаем гэтыя вынікі з вынікамі закрытага апытаньня, калі людзям прапаноўвалі варыянты адказаў.




Каму варта паставіць помнік ў Вашым горадзе? Адказы менчукоў, у %




Амаль 83,3% неменчукоў ня ведаюць, што адказаць на гэтае пытаньне.Ня ў Менску Скарына выйграе ў воінаў Другой сусьветнай (1,6% супраць 1,1%) і ў Якуба Коласа (0,8%).

Пры гэтым на пытаньне «Пра якую постаць зь беларускай гісторыі вам было б цікава даведацца больш?» самым папулярным стаў адказ «такіх няма», які далі 4,7% апытаных, за ім ішоў адказ «Эўфрасіня Полацкая», пра якую хацелі б даведацца 3,3% беларусаў.

Такім чынам, можна зрабіць адназначную выснову, што пры дастаткова добрай інфармаванасьці пра гістарычныя постаці беларусы ня ведаюць, хто зь іх варты помніка. Мы назіраем пэўны крызіс «пантэона герояў»: прыклады савецкай эпохі адышлі ў мінулае, а героі, што былі б узорам для сучасных беларусаў, не зьявіліся.

Адказы беларусаў выразна дэманструюць крызіс ня столькі нацыянальнай ідэнтычнасьці, якая дзякуючы незалежнасьці ўсё ж фармуецца, а крызіс дзяржаўнай палітыкі ў сфэры культуры.

Камэнтары


Вынікі дасьледаваньня «Свабодзе» камэнтуе каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Шыдлоўская: «Павінен быць цэлы комплекс мераў дзеля папулярызацыі пантэону нацыянальных герояў. Каб чалавек без падказкі мог расказаць і ведаў гісторыю гэтага героя. Героі прысутнічаюць у школьных праграмах, таму іх людзі ведаюць. Калі паглядзім тэлебачаньне, дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, то яны як бы і ёсьць, але як яны камунікуюць зь людзьмі, якія гісторыі за імі стаяць? Было б больш плёну, калі б дзяржава супрацоўнічала з грамадзкімі аб’яднаньнямі».

Мастак, дызайнэр Міхал Анемпадыстаў зазначыў, што да апытаньня ставіцца зь цікаўнасьцю: «Такія апытаньні трэба рабіць. Але хацеў бы падыскутаваць пра падыход да мэтадалёгіі. З адказаў вынікае, што мы кепска арыентуемся ў героях, і робіцца выснова, што гэта недапрацоўка культурнай палітыкі. Я скептычна стаўлюся да катэгорыі „ганарыцца“. Гэта вонкі накіраванае пачуцьцё: ганарыцца можна чымсьці перад кімсьці. Я думаю, што для беларусаў як для маленькай нацыі больш канструктыўна „любіць“. Візуальна любоў праяўляецца ў традыцыях. Я вось так беленькімі фіранкамі вокны завешваю, бо так у вёсцы рабілі, я так люблю. Люблю таму што гэта традыцыя. Гэта робіцца несьвядома, таму што чалавек любіць гэтую традыцыю, таму што гэта ўстойлівая норма, калектыўны густ. Таму што гэта сваё. Гэта такая недэманстратыўная, натуральная павага да свайго. Нам спачатку трэба навучыцца любіць сваё, а тады ўжо гэтым ганарыцца. Увогуле гэта не ў нацыянальным характары беларусаў — ганарыцца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG