Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьцян: «Гэта палітычная правакацыя!»


Супрацоўнікі Менскага гаспадарчага суду апячаталі офіс «Беларускага славянскага камітэту» ў Менску. БСК арандуе памяшканьне ў будынку Рэспубліканскага культурна-асьветніцкага цэнтру па вуліцы Кастрычніцкай, 5, які належыць упраўленьню спраў прэзыдэнта.

Кіраўнік БСК, былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян распавёў, што знаходзіўся ў лякарні. Учора яму патэлефанаваў паштальён і сказаў, што мае ліст для яго з гаспадарчага суду, але ня змог яго перадаць, бо памяшканьне зачыненае. Касьцян сказаў, што зьмест ліста яму пакуль невядомы.

Сяргей Касьцян: «Сам не разумею, мабыць, гэта нейкая правакацыя. Бо я сам знаходзіўся ў лякарні і сёньня толькі выпісаўся. І пра гэта даведаўся са СМІ, бо сталі сёньня ўсе тэлефанаваць. Заўтра буду разьбірацца, у чым справа. Думаю, што нехта нейкую палітычную правакацыю наладзіў напярэдадні выбараў. Нехта вельмі ўмела гэта робіць. У нас усё заплачана, у нас усе квітанцыі, усё як мае быць. Хутчэй за ўсё, гэта нехта прадумана вырашыў стварыць палітычную правакацыю. Ціха, мірна ўсё, але трэба ж, каб нешта было ў дзяржаве. Памяшканьне належыць упраўленьню спраў прэзыдэнта. Зь імі ёсьць дамоўленасьці яшчэ ад часу Кулічкова, затым было пацьверджана новым кіраўніком, у нас таксама папера ёсьць, Дамашкевічам. У тым ліку і Пяткевіч, калі яна была намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта. Я лічу, што гэта правакацыя і ня больш».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG