Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Група баявікоў захапіла аэрапорт у Трыпалі


У Лібіі чальцы ўзброенай групоўкі al-Awfia з горада Тархун захапілі асноўны аэрапорт сталіцы краіны Трыпалі.

Яны патрабуюць вызваліць лідэра групы, які прапаў бязь вестак у нядзелю. Пакуль незразумела – ці быў ён выкрадзены або яго арыштавалі лібійскія ўлады.

Як паведамляе Бі-бі-сі, баевікі адмаўляюцца пакінуць аэрапорт да таго часу, пакуль іх патрабаваньні ня будуць выкананыя.

Кіраўніцтва аэрапорту паведамляе, што ня менш за тры рэйсы былі адмененыя ў сувязі з захопам.

Вядуцца перамовы паміж супрацоўнікамі лібійскіх службаў бясьпекі і баявікамі. У аэрапорт таксама прыбыў прадстаўнік мясцовых уладаў Тархуна, які спрабуе пераканаць баевікоў адмовіцца ад сваіх плянаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG