Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС: Будуць выкарыстаныя ўсе магчымасьці для перагляду судовага рашэньня


Андрэй Савіных
Андрэй Савіных

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў зьвярнуўся да кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Лібіі, каб той паспрыяў перагляду прысуду тром беларусам, паведаміў карэспандэнту «Свабоды» начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

«Мы гранічна ўстрывожаныя вынесеным прысудам. Але працягваем настойваць на невінаватасьці нашых грамадзянаў. Будуць выкарыстаныя ўсе наяўныя палітычныя і прававыя магчымасьці для перагляду дадзенага судовага рашэньня. Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў зьвярнуўся да кіраўніка зьнешнепалітычнага ведамства Лібіі па садзейнічаньне. Беларуская консульская служба таксама працягне ажыцьцяўляць пільны консульскі нагляд за ўтрыманьнем нашых грамадзянаў.Усе гэтыя дзеяньні мы будзем рэалізоўваць у шчыльным кантакце з амбасадамі Расеі і Ўкраіны», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі.

На пытаньне, чаму не паведамляюцца імёны асуджаных, Савіных сказаў:

«Гэта наша звычайная практыка, мы абараняем прыватную інфармацыю грамадзянаў, ацэньваючы гэта як права асобы».

Тымчасам сайт TUT.BY амаль месяц таму назваў прозьвішчы чатырох беларусаў, якія чакаюць суду ў Лібіі: Фёдар Трусанаў, Валеры Гардзіенка, Ігар Ядзімічаў і Вячаслаў Качура.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG