Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты: Іран можа хаваць наступствы выпрабавальнага выбуху


Касьмічная здымка, якая сьведчыць пра знос двух будынкаў.

Касьмічная здымка, якая сьведчыць пра знос двух будынкаў.

Перамовы паміж Іранам і прадстаўнікамі Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі пройдуць у пятніцу, 8 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік МАГАТЭ Юкія Амана, выступаючы на прэс-канфэрэнцыі ў Вене, дзе за зачыненымі дзьвярыма праходзіць пасяджэньне Рады кіраўнікоў гэтага ведамства ААН.

Амана заклікаў Іран як мага хутчэй даць назіральнікам МАГАТЭ доступ на ваенную базу Парчын, дзе — мяркуючы па спадарожнікавай здымцы — у апошні час назіраецца падвышаная актыўнасьць. У прыватнасьці, на здымках відаць, што там зьнесьлі два будынкі. На думку экспэртаў, гэта можа сьведчыць аб ліквідацыі наступстваў выпрабавальных выбухаў.
XS
SM
MD
LG