Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І дэпутат не дапамог


Актывістам Беларускага незалежнага прафсаюзу на вытворчым аб'яднаньні «Граніт» у Мікашэвічах зноў адмовілі ў выдзяленьні памяшканьня.

Пра гэта сёньня «Свабодзе» паведаміў звольнены кіраўнік суполкі Алег Стахаевіч.

«У выходныя атрымаў ліст за подпісам выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара „Граніту“. Гэта ягоны адказ дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Ларысе Вершаловіч. Раней мы зьвярталіся да яе, каб яна дапамагла незалежнаму прафсаюзу атрымаць памяшканьне на прадпрыемстве.

Гэта — чарговая адпіска. Ніхто ня хоча ісьці нам насустрач. Тут шмат наліта вады — на поўныя дзьве старонкі. Асабліва „спадабаўся“ мне адзін абзац:

„Хачу зьвярнуць Вашу ўвагу на тое, што з улікам нормаў Закону Рэспублікі Беларусь ад 22.04.1992 году „Аб прафэсійных саюзах“ наймальнік прадстаўляе ў карыстаньне неабходнае для дзейнасьці абсталяваньне, памяшканьні, транспартныя сродкі і сродкі сувязі ў адпаведнасьці з дамовай (пагадненьнем) толькі прафсаюзам, якія дзейнічаюць у арганізацыі“.

Сэнс тут такі — вось у нас афіцыйныя прафсаюзы дзейнічаюць. А вы нібыта ня дзейнічаеце».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG