Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах зьбіраюць подпісы за справядлівыя выбары


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Баранавіцкія актывісты зьбіраюць подпісы за «чэсныя і справядлівыя выбары», паведаміў «Свабодзе» ініцыятар збору Рыгор Грык.

У адмысловым звароце ў адміністрацыю прэзыдэнта і ў цэнтральную выбарчую камісію патрабуецца ўсталяваць празрыстыя скрыні для галасаваньня, адмяніць папярэдняе галасаваньне «як галоўную крыніцу фальсыфікацыяў і парушэньняў Выбарчага кодэксу».

Акрамя таго, аўтары звароту патрабуюць уключэньня ў камісіі ўсіх узроўняў прадстаўнікоў «недзяржаўных палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў» і прадстаўнікоў кандыдатаў у дэпутаты.

У звароце, пад якім зьбіраюцца подпісы, выказваецца патрабаваньне, каб «пры падліку галасоў назіральнікі бачылі, за каго прагаласаваў выбарца».

Таксама аўтары звароту патрабуюць «абавязаць кіраўнікоў выбарчых камісіяў усіх узроўняў вывесіць тэлефоны міжнародных назіральнікаў і кантралюючых органаў».
XS
SM
MD
LG