Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Даволі! Да Волі...»


Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла

Вячаслаў Ракіцкі і Андрэй Куціла

Дакумэнтальны фільм «Даволі! Да Волі...» зьнялі беларускія кінарэжысэры Андрэй Куціла і Вячаслаў Ракіцкі (супрацоўнік Радыё Свабода).


Стужка «Даволі! Да Волі...» была зьнятая на замову тэлеканала Белсат да гадавіны падзеяў у Менску 19 сьнежня 2010 году. У ёй распавядаецца пра лёсы людзей, якім надакучыла жыць у хлусьні і якія выйшлі на мірную акцыю пратэсту супраць несправядлівых прэзыдэнцкіх выбараў, за што былі кінутыя ў турмы, перанесьлі маральныя і фізычныя катаваньні, страцілі вучобу і працу.

Стужка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных кінафэстываляў і атрымала галоўную ўзнагароду гледачоў за лепшы дакумэнтальны фільм на фэстывалі ў горадзе Опузэн (Харватыя).

XS
SM
MD
LG